top of page
photo_2022-09-08_07-47-41.jpg

Алена Гурчонак

Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры

Я родам з Беларусі. Закончыла Полацкае педвучылішча, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, магістратуру, юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала настаўніцай у пачатковых класах і сярэдняй школе, выкладчыкам у педкаледжы і эканамічным каледжы. Мне заўсёды падабалася назіраць, як няўпэўненае дзіця паступова набывае крылы і пераўтвараецца ў чалавека са смелым позіркам, жывымі, адкрытымі эмоцыямі. Такі чалавек можа горы пераадолець, бо сам сабе падабаецца, упэўнены ў сабе і шчаслівы! Я пераканана, што спасціжэнне духоўнай спадчыны свайго народа - важнейшая частка станаўлення асобы. Рэсурс жа беларускай мовы і літаратуры дазваляе ствараць занятак- супрацоўніцтва, занятак- сатворчасць. Разам з вучнямі мы не толькі чытаем і пішам, але таксама размаўляем, спяваем, танцуем, малюем, гуляем. У сям'і я звычайная мама, праўда, мае дачка і сын ужо дарослыя. А вось маленькі папугайчык — мой нязменны сябар, з якім мы асвоілі шмат патрэбных у жыцці фраз і песню пра вясёлага капітана.

bottom of page